Новости
У абласной педканферэнцыі ўдзельнічалі 22 прадстаўнікі Лагойскага раёна
главное
1331 дня(-ей) назад
2
4

У Барысаве 28 жніўня прайшла канферэнцыя педагагічных работнікаў сталічнай вобласці на тэму «Адукацыя Міншчыны – сучасны драйвер развіцця эканомікі». У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі Мінаблвыканкама, Міністэрства адукацыі, лідары прафсаюзнага руху, а таксама педагогі сталічнай вобласці, маладыя спецыялісты, ветэраны педагагічнай працы.

Лагойскі раён на канферэнцыі прадстаўлялі 22 чалавекі: спецыялісты ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, дырэктары школ, ЦДТ, СПЦ, маладыя педагогі.

Як расказала галоўны спецыяліст Марына Рабацень, у Палацы культуры г. Барысава працавалі тэматычныя пляцоўкі, якія дэманстравалі дасягненні сістэмы адукацыі Мішчыны, фотазоны, творчыя выставы.

На пленарным пасяджэнні ўшанавалі педагогаў, падвялі вынікі мінулага навучальнага года, вызначылі арыенціры на будучы.

– Вельмі спадабалася спрыяльная, душэўная атмасфера на дадзеным мерапрыемстве, быццам я і не выязджала з раёна, – падзялілася ўражаннямі малады спецыяліст Марыя Грудзько, якая будзе працаваць настаўнікам-лагапедам у лагойскім дзіцячым садку № 3 «Рамонак».

– Парадавала, што адзначылі пачынаючых педагогаў, нам падарылі сувенірныя статуэткі і сертыфікаты на пакупку тавараў у сталічных магазінах. Быў арганізаваны цудоўны канцэрт, цікава было паслухаць пра дзейнасць галіны адукацыі вобласці. Уразіла цырымонія ўзнагароджання настаўнікаў года, сярод якіх была і прадстаўніца нашага раёна Святлана Іванюшына. Захацелася таксама калі-небудзь дасягнуць такіх бліскучых вынікаў і стаяць на сцэне, як нашы таленавітыя педагогі.

Алена Масцерава, «РК».