Новости
Сёння 70-гадовы юбілей адзначае Галіна Каржанеўская
главное
1333 дня(-ей) назад
2
4

З нагоды 70-годдзя беларускай паэтэсы, журналісткі, драматурга Галіны Каржанеўскай ў Лагойскай бібліятэцы арганізавана выстава яе кніг. На тэматычным стэндзе «Літаратурны каляндар» размешчаны зборнікі паэзіі, п’есы, інфармацыйны буклет пра жыццё і творчасць аўтаркі-юбіляркі.

Галіна Анатольеўна нарадзілася 27 жніўня 1950 г. у в. Лясішча Слуцкага раёна, але жыццё яе трывала звязана з Лагойшчынай. У падлеткавым узросце яна прыехала ў в. Янушкавічы, куды яе бацьку накіравалі дырэктарам саўгаса. Вершы здольнай школьніцы надрукавалі ў раённай газеце «Ленінскі сцяг», а ў 1967 г. з’явілася яе першая публікацыя ў літаратурным часопісе «Маладосць».

Выпускніца Янушкавіцкай СШ паступіла на філфак БДУ, на трэцім курсе якога перавялася на завочнае аддзяленне і настаўнічала ў роднай школе. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1973 г. выкладала беларускую мову і літаратуру ў Плешчаніцкай СШ № 1. Друкавалася ў рэспубліканскім друку.

З 1980 г. працавала рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання, з 1984 г. – карэспандэнтам аддзела прозы і паэзіі, а з 1986 г. – загадчыкам аддзела літаратурнай крытыкі газеты «ЛіМ».

Галіна Каржанеўская – аўтар шэрагу кніг паэзіі, драматургіі. На працягу некалькіх апошніх гадоў яна працавала над кнігай «Лагойшчына. Голас памяці: вайна і мір ва ўспамінах старэйшых». У зборніку, што выйшаў з друку ў 2019 г., сабраны ўспаміны жыхароў Лагойшчыны, якія тычацца даваеннага часу, трагічных падзей Другой сусветнай вайны, 50 – 60 – х гадоў мінулага стагоддзя.

Віншуем шаноўную Галіну Каржанеўскую з юбілеем і жадаем моцнага здароўя, творчага плёну, натхнення і новых твораў!

Алена Масцерава, «РК».