Новости
Ва ўстановах адукацыі Лагойшчыны пачалі працу 29 маладых спецыялістаў
главное
1338 дня(-ей) назад
2
4

Такая лічба была агучана на педагагічнай канферэнцыі, што прайшла 26 жніўня ў Лагойскім РЦК. Падчас яе на сцэну падняліся будучыя настаўнікі-прадметнікі, педагогі дашкольнай і дадатковай адукацыі, сярод якіх, дарэчы, адны дзяўчаты. Памятныя падарункі ім уручылі вучні гарадской школы, а з прывітальным словам звярнулася вядомая ў нашым раёне настаўніца гісторыі, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года», член клуба «Крыштальны журавель» Зоя Вінаградава.

– Ідзіце ў класы з дабрынёй, пазітывам, жаданнем навучыць, адкрыць у чалавеку тое, што ён сам у сабе і не падазрае, – параіла вопытная настаўніца пачынаючым педагогам. – Падтрымлівайце адзін аднаго і захавайце ў сваіх сэрцах надзеі.

У сваю чаргу, маладыя спецыялісты ўручылі кветкі ветэранам педагагічнай працы.

Алена Масцерава, «РК».