Новости
Далучыцца да праекта «Новае жыццё ў абмен на крышачкі» можа кожны
главное
1334 дня(-ей) назад
2
4

Як ужо паведамлялася раней, у Лагойску, у тым ліку ў рэдакцыі нашай газеты, дзейнічаюць пункты збору крышачак ад пластыкавых бутэлек. Пункты арганізаваны ў рамках праекта «Новае жыццё ў абмен на крышачкі». Сабраныя ў вялікай колькасці, крышачкі потым адпраўляюцца на перапрацоўку. Атрыманыя за іх здачу сродкі накіроўваюцца на падтрымку хворых дзяцей, якія маюць патрэбу ў спецыяльных леках і абсталяванні. Напрыклад, ужо было куплена некалькі інвалідных калясак.

Для таго каб праект паспяхова дзейнічаў і развіваўся, неабходныя валанцёры, якія б дапамагалі збіраць крышачкі, арганізоўваць пункты збору, адвозіць сабраныя крышачкі ў Мінск. У Лагойску ёсць такія людзі. Напрыклад, як расказала валанцёр Вольга Байкова, літаральна на днях сабраныя пад кіраўніцтвам Святланы Прыбыльскай крышачкі былі адвезены аўтаваланцёрам Паўлам Алімавым у Мінск.

Каб можна было атрымаць належную для дапамогі дзецям суму, трэба сабраць вельмі шмат крышачак. Запрашаем далучацца да праекта ўсіх нераўнадушных: жыхароў раёна, калектывы арганізацый, школ. Кожны па крышачцы – і разам мы зможам зрабіць добрую справу.

Кантакты валанцёраў: +375-29-226-48-45 (Вольга), +375-44-769-80-76 (Алена).

Алена Масцерава, «РК».