Новости
Сёння стартавала акцыя «Увага – дзеці!»
главное
1334 дня(-ей) назад
2
4

З 25 жніўня па 5 верасня МУС праводзіць прфілактычную акцыю «Увага – дзеці!», мэтай якой – пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.

У дадзены перыяд аўтамабілі павінны рухацца днём з уключаным святлом фар. Інспектары ДПС аддзялення ДАІ Лагойскага РАУС Мікалай Сінюковіч і Дзяніс Пірскі у першы дзень акцыі праверылі, як выконваецца гэта патрабаванне. Рэйд у райцэнтры на вуліцы Перамогі паказаў, што большасць вадзіцеляў ведаюць пра акцыю. Тыя ж, хто ехаў з няўключаным бліжнім святлом, атрымалі вусныя заўвагі і афіцыйныя папярэджанні, а пры наяўнасці іншых парушэнняў правілаў дарожнага руха – і штрафы.

У рамках акцыі «Увага – дзеці!» інспектары ДАІ таксама правядуць рэйды, падчас якіх асаблівая ўвага будзе накіравана на захаванне хуткаснага рэжыму, правіл бяспечнай перавозкі дзяцей, праезду праз пешаходныя пераходы і дваравыя тэрыторыі.

Алена Масцерава, «РК».