Новости
У жніўні аздараўленчыя лагеры будуць працаваць на базе 9 устаноў адукацыі раёна
главное
1361 дня(-ей) назад
2
4

Летняе аздараўленне дзяцей працягваецца. З 3 жніўня на працягу 18 дзён будуць працаваць лагеры на базе 9 устаноў адукацыі Лагойскага раёна.

Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорце і турызме Марына Рабацень, у Плешчаніцкай СШ № 1 адкрыецца лагер «Эрудыт», у Крайску –«Наша спадчына», у Астрошыцах – «Максімум». Лагазінскія дзеці будуць вывучаць сваю малую радзіму, а каменскія развіваць фізічныя здольнасці ў лагеры спартыўна-аздараўленчага накірунку.

Таксама прымуць на аздараўленне дзяцей школьныя лагеры ў Калачах, Корані, Гасцілавічахі Лагойскай СШ № 1.

Як паведаміла спецыяліст па санаторна-курортным аздараўленні Юлія Рыбакова, за чэрвень-ліпень прайшлі аздараўленне 839 дзяцей у 20 лагерах.

Алена Масцерава, «РК».