Новости
Свята вёскі Падчарніца: фотарэпартаж
главное
1359 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 25 ліпеня, прайшло свята вёскі Падчарніца. У невялікім населеным пункце Акалоўскага сельсавета пражываюць 3 сталыя жыхары: 83-гадовы Уладзімір Хаміч, 75-гадовая Валянціна Селяўка і 73-гадовая Леаніда Хаміч.

Старшыня сельвыканкама Аляксандр Грыдзюшка павіншаваў старажылаў і уручыў ім падарункі.

Былі вызначаны таксама гаспадары самых лепшых падвор’яў сярод дачнікаў: Міхаіл Даўжонак, Раіса Раслякова і Ганна Жыдовіч.

Як зазначыў старшыня сельвыканкама, складана было выбраць самых лепшых, таму што пераважна ўсе сядзібы ў вёсцы дагледжаныя і ўтульныя. Стараннямі дзяцей і ўнукаў бацькоўскія хаты летам ажываюць, і вёска напаўняецца жыццём.

Старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Муравіцкая, выступаючы ў пачатку і ў фінальнай частцы свята, адзначыла працалюбства жыхароў Падчарніцы, іх адкрытасць і шчырасць, імкненне рабіць свой куточак чыстым і прыгожым.

Усе сем’і вёскі сабраліся ў суботу на імправізаванай канцэртнай пляцоўцы на адкрытым паветры для сумеснага адпачынку. Святочная праграма, падрыхтаваная артыстамі Мятлічыцкага і Чудзеніцкага СДК, Лагойскага РЦК, падарыла вяскоўцам смаыя станоўчыя эмоцыі і вясёлы настрой.

Алена Масцерава, «РК».