Новости
У грамадскую прыёмную паступалі звароты на розныя тэмы
главное
1372 дня(-ей) назад
2
4

Ірына Варановіч патэлефанавала і на «гарачую лінію» нашай газеты, і ў грамадскую прыёмную з пытаннем пра добраўпарадкаванне могілак, якія знаходзяцца ў Ніўках. Яшчэ ў маі яна і група аднадумцаў арганізавалі за свае сродкі спілоўванне 5-ці дрэў. За дапамогай у іх вывазе жыхары звярнуліся ў Лагойскі сельвыканкам, але і на гэтым тыдні спілаваныя ствалы яшчэ знаходзіліся на тэрыторыі могілак. Як патлумачыла старшыня Лагойскага сельвыканкама Таццяна Лаўрыновіч, у іх няма спецыялізаванай тэхнікі для вывазу драўніны, таму давялося шукаць тыя арганізацыі, якія могуць дапамагачы ў вырашэнні пытання. Адгукнуўся «Лагойскі камгас», дзе паабяцалі ў бліжэйшы час накіраваць тэхніку на вываз спілаваных дрэваў.

Таццяна Лагуноўская з Чудзеніч скардзілася па тэлефоне на перабоі ў водазабеспячэнні шматкватэрнага дома па вуліцы Цэнтральнай. Дырэктар РУП «Лагойскі камгас» Яўген Халімоненка, які прымаў дадзены зварот у грамадскай прыёмнай, паабяцаў выправіць сітуацыю за суткі. І ўжо на на наступны дзень вада ў кранах вяскоўцаў з’явілася. Прычынай перабояў была праблема з помпай, якую аператыўна ліквідавалі.

А вось на вуліцы Чырвоная горка ў Астрошыцах каля дома № 61 затаплівае клумбы і агароды. Толькі вось што стала гэтаму прычынай, мясцовы жыхар Аляксандр Гарохавік, якія патэлефанаваў у рэдакцыю, дакладна растлумачыць не мог. Што ж здарылася: прарвала трубу з вадой ці забілася каналізацыія, –  будуць вырашаць спецыялісты вадаканала на працягу дня. Аб гэтым сёння паведаміў начальнік Лагойскага ўчастка РКУП «Вілейскі вадаканал» Аляксандр Скоры.

Алена Масцерава, «РК».