Новости
Работнікі культуры сустрэліся ў Лагойску з прафсаюзным лідарам
главное
1376 дня(-ей) назад
2
4

На базе Лагойскай цэнтральнай бібліятэкі прайшла сустрэча прафактыву раёна са старшынёй Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, мастацтва, спорту і турызму Таццянай Філімонавай.

У ходзе сустрэчы Таццяна Васільеўна расказала прысутным пры вынікі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і БПРКІСТ за мінулы год і 1-е паўгоддзе 2020-га, абмеркавала з прадстаўнікамі галіновага прафсаюзу актуальныя тэмы і пытанні. Спецыяліст звярнула ўвагу прысутных на тое, што ўпершыню прафсаюз быў адным з распрацоўшчыкаў Працоўнага кодэкса. 

Больш падрабязна давялося спыніцца на сістэме аплаты працы з улікам новаўвядзенняў у заканадаўстве. Гэта пытанне выклікае найбольш вострыя абмеркаванні ў калектывах. Старшыні пярвічак, як ніхто, павінны сачыць за тым, каб умовы аплаты працы работнікаў не пагаршаліся, а працадаўцы ўлічвалі ўсе нормы існуючай заканадаўчай базы.

Таццяна Філімонава зазначыла таксама, што апошнім часам пагаршаецца сітуацыя з недахопам кадраў у сельскай мясцовасці, з кожным годам узроставы цэнз на рынку працы зніжаецца. Гэтыя і іншыя факты гавораць аб тым, што трэба ісці ў нагу з часам, чуць і бачыць праблемы работнікаў, каб своечасова рэагаваць на іх і дапамагаць у вырашэнні праблем.

Алена Масцерава, «РК».