Новости
Ордэн Маці атрымаюць дзве нашы зямлячкі
главное
1375 дня(-ей) назад
2
4

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 230 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Яго атрымаюць 114 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей за нараджэнне і выхаванне 5-ці і больш дзяцей. Сярод тых, хто ўдастоены высокай узнагароды, і прадстаўніцы Лагойскага раёна: медыцынская сястра Лагойскай ЦРБ Святлана Паўлоўская і жывёлавод ААТ «Харошае» Юлія Мішчукова.

Алена Масцерава.