Новости
На грамадскае абмеркаванне вынесена пытанне аб лёсе небяспечных дрэў у Лагойскім парку
главное
1408 дня(-ей) назад
2
4

У панядзелак, 22 чэрвеня, у 10.00 адбудзецца грамадскае абмеркаванне пытання ліквідацыі небяспечных дрэў, якія растуць у парку райцэнтра.

Як паведамілі ў Лагойскім камунгасе, слуханні пройдуць насупраць вуліцы Камсамольскай, 15, на ўваходзе ў парк. Пытанне аб знішчэнні і перасадцы небяспечных раслін будзе разглядацца спецыяльнай камісіяй райвыканкама.

Папярэдне спецыялістамі вызначана, што ў небяспечным стане ў парку знаходзіцца 12 дрэў.

Удзельнікі грамадскага абмеркавання павінны прыйсці з пашпартам.

Фота Алены Масцеравай.