Новости
Лагайчане стале дыпламантамі міжнароднага конкурсу «Art Kids»
главное
1382 дня(-ей) назад
2
4

Чацвёрты міжнародны конкурс мастацтваў «Art Kids» прайшоў у гэтым годзе у дыстанцыйным фармаце. У ім прынялі ўдзел больш за 500 канкурсантаў. Прафесійнае журы разглядалі відэазапісы выступленняў, дасланыя ў наступных намінацыях: вакал, харэаграфія, мастацкае чытанне, тэатральная творчасць, інструментальнае выкананне. Свае работы на конкурс адправілі і вучні музычнага і мастацка-эстэтычнага аддзяленняў Лагойскай дзіцячай школы мастацтваў. У выніку яны атрымалі высокія ўзнагароды.

Вучаніца Таццяны Падабедавай Анастасія Шульжык, якая займаецца па класе фартэпіяна, стала лаўрэатам І ступені. Марыя Петушкова, якая вучыцца іграць на саксафоне ў Аляксандра Міхасёнка, атрымала дыплом І ступені. Яе акампаніятарам выступала Наталля Маліноўская.

Калектыў «Маскі» пад кіраўніцтвам Іны Сарокі стаў дыпламантам ІІ ступені за відэаспектакль па кнізе Святланы Алексіевіч «Апошнія сведкі».

Віншуем таленавітых вучняў і настаўнікаў!

Алена Масцерава.