Новости
Вучаніца Астрошыцкай школы стала прызёрам абласного этапу конкурса "Жывая класіка"
главное
1423 дня(-ей) назад
2
4

Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

Па выніках конкурсу ў 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы) дыплом 3-й ступені атрымала Валерыя Рахоўская, навучэнка Астрошыцкага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа. Яна чытала твор Анатоля Грачанікава “Крывавая балада”.

Конкурсны ролік дзяўчынкі можна паглядзець тут.

Па інфармацыі Мінскага аблвыканкама.