Новости
Малюнкі лагойскіх школьніц размесцяць на сталічных білбордах
главное
1425 дня(-ей) назад
2
4

У другім этапе рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!» для вучняў 1-6 класаў удзельнічалі 10 работ юных мастакоў з Лагойскага раёна. Іх аўтары атрымалі дыпломы пераможцаў раённага этапу і прызы ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

З вялікай колькасці работ абласное журы вызначыла 70 найлепшых. У іх лік увайшлі і малюнкі нашых дзяцей: пяцікласніцы СШ № 1 г. Лагойска Эвеліны Абмёткі і вучаніцы 3 класа гімназіі Яны Каралёвай.

Дзяўчынак чакаюць пуцёўкі ў аздараўленчы лагер «Зубраня». А іх малюнкі размесцяць на білбордах у Мінску.

Алена Масцерава.