Новости
Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі стаў лагайчанін Арцём Талмачоў
главное
1432 дня(-ей) назад
2
4

З 11 па 14 мая праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі каля 500 выпускнікоў з усёй краіны, сярод якіх былі і лагайчане: гімназістка Яна Недрашлянская, вучань ліцэя БДУ Арцём Талмачоў і вучань Мінскага абласнога ліцэя Мікіта Леўчанка.

Арцём Талмачоў атрымаў Дыплом ІІ ступені па гісторыі, які азначае 100 балаў па  гэтым прадмеце пры паступленні ў ВНУ.

Віншуем пераможцу!

Алена Масцерава.