Новости
Удзельніцы студыі «Млечны шлях» сталі лаўрэатамі міжнароднага конкурсу
главное
1436 дня(-ей) назад
2
4

Нядаўна былі падведзены вынікі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Вёска fest». Удзел у ім прымалі дзяўчынкі з Лагойска, якія займаюцца ў эстраднай студыі «Млечны шлях», што дзейнічае пры Лагойскім РЦК. Нумары на конкурс дасылаліся ў відэафармаце.

Як расказала кіраўнік студыі Дар’я Зуб, Дыплом лаўрэата І ступені атрымала Лізавета Гавель, якая выступіла з песняй «Буду я». Юлія Белая з вакальным нумарам «Russian Roulette» узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.

Праца педагога, якая выдатна падрыхтавала таленавітых дзяцей, была адзначана Падзячным лістом.

«Вёска fest» – гэта праект, створаны для папулярызацыі розных накірункаў мастацтва і абмена вопытам з калегамі з іншых краін. Яго арганізатарамі сталі Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна, аддзел па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці.

Конкурс праходзіў па намінацыях: «Мастацкае слова», «Тэатральная творчасць», «Харэаграфія», «Тэатр моды», «Цыркавое мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць», «Вакал» і іншых.

Алена Масцерава.