Новости
Юныя мастакі з Лагойска атрымалі ўзнагароды міжнароднага конкурсу
главное
1422 дня(-ей) назад
2
4

У ХV Міжнародным конкурсе жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» ўдзельнічалі 10613 дзяцей з 26 краін. Іх работы разглядаліся журы ў 7-мі ўзроставых катэгорыях і ў 3-х намінацыях: традыцыйнай «На сваёй зямлі»,  а таксама «Ураджай» і «Другая сусветная вайна: гарады і людзі». У кожнай групе вызначаліся прызёры, лаўрэаты і дыпламанты.   

Удзел у гэтым конкурсе прымалі вучні Алены Ніканюк, якія займаюцца ў Лагойскай дзіцячай школе мастацтваў і СШ № 1 г. Лагойска. Дзеці падрыхтавалі шэраг цікавых работ. Вучаніца 3 класа Яна Мішчук (8 гадоў) намалявала «Хранителя агарода», за якога атрымала дыплом.

Такім жа прызам адзначаны малюнак Міланы Паляковіч «Обжорство скунса». Дыпломы атрымалі таксама работы 11-гадовай Анастасіі Гладкай «Наслаждение» і 12-гадовай Лізаветы Грыдзюшкі «Память».

Трэцякласніца Паліна Латош намалявала «Новогодние приключения». На яе карціне снег не звычайны, а каляровы, вясёлкавы. Работа адзначана высокай ўзнагародай – дыпломам лаўрэата.

Выніковая выстава праходзіла ў красавіку ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Арганізатарамі конкурсу выступілі ГА «Беларускі зялёны крыж», Міністэрствы культуры, адукацыі, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Алена Масцерава.