Новости
Хроніка канікулаў: здароўе, спорт, творчасць
главное
1483 дня(-ей) назад
2
4

Дзеці, якія на вясновых канікулах наведвалі аздараўленчыя лагеры, прынялі ўдзел у розных цікавых і карысных мерапрыемствах.

Дзень Памяці

У Астрошыцкай школе аздараўленне праходзілі 15 чалавек. Гэты тыдзень для іх быў насычаны яркімі падзеямі. З настаўніцамі Вольгай Кункевіч і Вольгай Шаўчэнка яны здзейснілі віртуальнае падарожжа па малой радзіме і па беларускім «Міні-музеі», паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, прысвечаных роднаму краю, з педагогам Кацярынай Асташэвіч наведалі з экскурсіяй школьны этнаграфічны пакой.

На канікулах тут праводзіліся заняткі па робататэхніцы, шахматах, спартыўныя мерапрыемствы, хвілінкі бяспекі і здароўя. Настаўнік Аляксандр Шаўчэнка трэніраваў у вучняў турысцкія навыкі, а намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Юлія Раманцэвіч вучыла дзетак ляпіць з салёнага цеста.

У першы дзень красавіка прайшоў Дзень памяці. Настаўніца гісторыі Алена Макуцэвіч пачала яго слайдавай прэзентацыяй на тэму «Дзеці і вайна». Яна адразу папярэдзіла малодшых школьнікаў, што падарожжа ў часе не будзе вясёлым, і папрасіла ўявіць іх сонечны летні дзень, уключыла паслухаць вясёлыя галасы птушак, якія праз некаторы час заглушылі кананада і гукі выстралаў.

Настаўніца расказала, як выжывалі дзеці ў той складаны час, што елі, у якіх умовах вучыліся, як дапамагалі дарослым рабіць зброю. Прачытала ўспаміны людзей, дзяцінства якіх абпалена вайной. Звярнула ўвагу на фота лямпы, якой асвятлялі хату: яна была зроблена з гільзы, напоўненай газай.

Дзеці даведаліся і пра адну з трагічных кропак на карце Беларусі – мемарыяльны комплекс Чырвоны Бераг, створаны на месцы канцэнтрацыйнага лагера, які называюць «дзіцячай Хатынню». Праз пакуты ў ім прайшло 12 тысяч непаўналетніх. Сцішыўся, вучні слухалі пісьмо Каці Сусанінай, якая заклікала адпомсіць за вязняў канцлагера.

Пазнаёміліся яны і з гісторыяй пра дзіцячы інтэрнат у Сёмкаве, з якога ў 1943 годзе партызаны патаемна вывезлі выхаванцаў, тым самым выратаваўшы дзетак ад смерці.

Відэасюжэт пра піянераў-герояў узбадзёрыў школьнікаў, якія напрыканцы ўрока Памяці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, падзяліўшыся на два «партызанскія атрады», адгадвалі прымаўкі на ваенную тэму і набіралі шыфр. А потым малявалі гісторыі, звязаныя з вайной, паштоўкі да Дня Перамогі.

На гэтым выпрабаванні не скончыліся: слухаючы інструкцыю Алены Генадзьеўны, дзецям трэба было прайсці праз імправізаванае «міннае поле». Заданне аказалася досыць складаным, бо не кожны мог з ім справіцца.

«Здаравячок»

Лагер пад такой назвай арганізавалі для 20-ці малодшых вучняў у СШ № 3 г. Лагойска. Яго аздараўленча-выхаваўчая праграма цалкам адпавядае назве.

Як расказала педагог-арганізатар Святлана Куракова, на працягу тыдня праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя здароўю: у панядзелак школьнікі размаўлялі пра асабістую гігіену, у аўторак вучылі правілы захавання зроку, у сераду аналізавалі тэму правільнага харчавання, у чацвер разбіраліся, як захаваць добрую асанку, у пятніцу абмяркоўвалі шкодныя звычкі, а ў суботу працавалі па тэме прафілактыкі траўматызму.

Па словах кіраўніка лагера Наталлі Мажэйкі, пры вывучэнні той ці іншай тэмы выкарыстоўваліся розныя прыёмы перадачы інфармацыі. Напрыклад, дзень на тэму правільнай асанкі пачаўся з міні-віктарыны ў дзіцячай бібліятэцы. Потым на стадыёне вучні выконвалі практыкаванні. У класе разбіралі гэту тэму з настаўніцай Вольгай Аніскавіч пры дапамозе дыспуту і гульні-практыкуму, вывучалі спецыяльна распрацаваныя памяткі са Святланай Кураковай.

Знайшлося ў праграме і месца для заняткаў творчасцю. Да прыкладу, у чацвер педагогі Цэнтра дзіцячай творчасці Вольга Мурго і Наталля Кабак дапамагалі вучням майстраваць папяровыя вясновыя воблачкі, з якімі дзеці з задавальненнем фатаграфаваліся пасля майстар-класу.

Алена Масцерава.

«Лесовичок»

Оздоровительный лагерь с таким названием работал во время каникул в Октябрьской СШ. Главная его цель – наряду с укреплением здоровья самых маленьких учеников прививать им любовь к природе и бережное к ней отношение.

Например, в рамках "Недели леса" дети узнали много новой информации о зеленых легких нашей планеты, о лесных дарах и обитателях. Они пришли к единодушному выводу о том, что нет милей чудес, чем наш белорусский лес, как и было заявлено в названии экологического турнира.

Увлекательное путешествие с помощью работников библиотеки совершили мальчишки и девчонки в мир книги.

В среду участники лагеря занимались творчеством: старательно расписывали пасхальные яйца. А помогали им в этом Наталья Подберезская и Елена Сахно из Плещеницкого центра детского творчества.

Ученица Настя Кухарская рассказала, что была в восторге от сделанного своими руками сувенира. Она заметила, что одной дома ей было бы трудно справиться с таким заданием, а здесь можно спросить, как правильно все делать. Девочка вообще любит творчество, с удовольствием приняла участие в конкурсе рисунков о природе.

– Дома одному скучновато было бы весь день находиться, – рассуждал Артем Гроховский. – А здесь мы общаемся, делимся информацией, играем.

А первоклассник Матвей Кучинский заявил, что больше всего ему нравятся добрые и внимательные учителя.

Остается только добавить, что итоги отдыха в лагере школьники отразят в фотогазете.

Валентина КОРЗУН.