Новости
Як адзначылі Міжнародны дзень дзіцячай кнігі лагойскія школьнікі
главное
1485 дня(-ей) назад
2
4

Вядомы казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан нарадзіўся 2 красавіка 1805 года. У гонар гэтай даты штогод адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

Напярэдадні свята мы правялі сярод нашых юных чытачоў бліц-апытанне на тэму іх любімых кніг. Аказалася, што на першым месцы ў дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту – творы Джоан Роўлінг пра Гары Потара. Падрабязней пазнаёміцца з вынікамі апытання можна ў нумары газеты «Родны край» за 1 красавіка.

А сёння, у дзень нараджэння казачніка, цікавае мерапрыемства пад назвай «Сказка в путь зовет!» прайшло ў Лагойскай дзіцячай бібліятэцы. Гасцямі сустрэчы сталі малодшыя школьнікі, якія наведваюць аздараўленчы лагер у СШ № 3 райцэнтра.

– Сёлета споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння Андэрсана, – адзначылі супрацоўнікі бібліятэкі. – Яго гісторыі пра Снежную Каралеву, Русалачку і іншых знакамітых герояў сталі класікай сусветнай літаратуры.

Пра цудоўныя казкі дацкага пісьменніка, яго жыццёвы і творчы шлях расказала маленькім наведвальнікам галоўны бібліятэкар Кацярына Пчолка. А потым дзеці дружна адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі пра тое, як упершыню пазнаёміліся з казкамі, называлі свае любімыя творы і г. д.

Завяршыў мерапрыемства сумесны прагляд мультфільма па казцы Андэрсана «Свінапас».

Алена Масцерава.

Фота Вольгі Калеснік.