Новости
Аздараўленчыя лагеры працуюць у адзінаццаці школах Лагойшчыны
главное
1488 дня(-ей) назад
2
4

З 30 сакавіка ў Лагойскім раёне пачалі працу 11 школьных аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем.

У спартыўнай школе райцэнтра арганізаваны лагер для 55 чалавек. У панядзелак адна частка дзяцей пад кіраўніцтвам трэнера Віктара Кункевіча трэніравалася на стадыёне ў парку, другая – на ГСАК «Лагойск».

У Плешчаніцкай СШ № 1 арганізаваны аздараўленчы лагер «Весенняя капель» мастацка-эстэтычнага профілю, які наведваюць 25 маленькіх жыхароў гарадскога пасёлка. За два дні дзеці паспелі прыняць удзел у аперацыі «Добрыя справы – маёй малой радзіме», у мерапрыемстве, прысвечаным Тыдню дзіцячай кнігі, у практыкуме «Бяспечныя дарогі для вясёлай дзетвары». Наперадзе школьнікаў чакае яшчэ шмат цікавых прыгод, таму што праграма лагера разлічана не толькі на аздараўленне, але і на актыўны адпачынак, напоўнены рознымі творчымі справамі.

Усяго на Лагойшчыне плануецца аздаравіць 255 чалавек.

Алена Масцерава, «РК».