Новости
Выстава пейзажаў праходзіць у Лагойскім музеі
главное
2307 дня(-ей) назад
2
4

Пейзажыст Фёдар Ладуцька ўжо не першы раз наведвае Лагойск, але ў рамках асабістай выставы ён тут навічок. Раней прыязджаў у наш райцэнтр у складзе мастацкага аб’яднання “Абуджэнне”, у якое ўваходзяць яго сябры мастак Андрэй Лычкоўскі і прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка. Вось ужо 5 гадоў як яны разам вандроўнічаюць па ўсёй краіне і арганізоўваюць свае выставы. Іх работы ўжо ўбачылі Баранавічы, Пінск, Жодзіна, Салігорск і іншыя гарады. Пасля кожнага візіта творцы пакідаюць выставачным залам на памяць па некалькі сваіх работ, а таксама праводзяць майстар-классы для тых, хто вырашыў завітаць на адкрыццё мастацкай выставы.

У выставачную залу гісторыка-краязнаўчага музея ім. братоў Кантанціна і Яўстафія Тышкевічаў Фёдар Ладуцька і сябры прывезлі  30 карцін.

Наведвальнікам выставы на яе прэзентацыі Яўген Шунейка пра дзейнасть свайго сябра. Дзякуючы яму юныя прыхільнікі жывапісу даведаліся, што Фёдар любіць працаваць у пейзажным жанры.

Потым мастакі пачалі для вучняў невялікую экскурсію.

Усе наведвальнікіі выставы перанасіліся то на спакойны бераг ракі Пціч цеплым летнім днём, то ў Сынковічі да знакамітай царквы-крэпасці. Цэлы стэнд быў адведзены пад работы Фёдара Ладуцькі, якія ён напісаў вандруючы па Адрыятыцы. Там былі адлюстраваны мястэчкі вострава Крыт, Харватыі і Італіі.

Напрыканцы госці правялі для школьнікаў майстар-классы. Яны спрытна развярнулі свае эцюднікі. Фёдар Ладуцька і Андрэй Лычкоўскі намалявалі партрэты дзяцей, Яўген Шунейка вырашыў паказаць, што такое нацюрморт маслянымі фарбамі.

Старшы навуковы супрацоўнік музея Светлана Гамеза паведаміла, што за гэты год у лагойскім музеі адбылося 10 выстаў. Вялікім попытам карысталіся “Атлантыда”, якую прывезлі з далёкай экзатычнай Японіі, таксама выстава яўрэйскіх кукал “Уходящая натура” і інтэрактыўная “Міражы”. Святлана расказала, што 10 год назад прымала ўдзел у экспедыцыі “Па слядах графоў Тышкевічаў”, дзе пазнаёмілася з вялікігім шэрагам цікавых людзей, з якімі цесна супрацоўнічае і па сённяшні дзень.

Аляксандр Клімавец, “РК”.