Новости
Студыя танца «Акварэль» стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу
главное
1500 дня(-ей) назад
2
4

У Мінску 13-15 сакавіка праходзіў V Рэспубліканскі конкурс-фестываль мастацтваў «Музыкі святло/ LIGHT OF MUSIC». Пераможцамі ў дзвюх намінацыях сталі юныя лагайчане – выхаванцы студыі сучаснага танца «Акварэль», якая дзейнічае пры Лагойскім РЦК.

Як паведаміў кіраўнік студыі Яўген Зуб, дыплом І ступені ў намінацыі «народны танец» атрымалі дзеці 11-13 гадоў з вясёлай «Крутухай».

А «Барыня» ў выкананні 8-9-гадовых танцораў была адзначана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «стылізацыя народнага танца».

Алена Масцерава.

Фота Яўгена Зуба.