Новости
Якой бачаць Лагойшчыну мастакі, можна даведацца на выставе ў Цэнтры культуры
главное
1506 дня(-ей) назад
2
4

У фае раённага цэнтра культуры і адпачынку ў Лагойску размешчана экспазіцыя карцін з фондаў Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея. 

Асноўнае месца ў ёй займаюць работы мясцовага аўтара, ураджэнца Плешчаніц Уладзіміра Шнарэвіча. На палотнах жывапісца можна ўбачыць пейзажы і помнікі архітэктуры Лагойшчыны, нацюрморты.

Тэма прыгажосці роднай зямлі, багацця беларускай прыроды адлюстравана і на карцінах іншых мастакоў. Малюнкі казачнай зімы ажываюць на карцінах Віктара Палякова. Пейзажы ля вадаёмаў, напрыклад, велічны сасновы бор на беразе возера, маюць водар вясновай свежасці ў работах Міхаіла Сцяпуркі.

Як расказала дырэктар краязнаўчага музея Святлана Гамеза, карціны будуць знаходзіцца ў РЦКА да мая.

Уваход на выставу вольны.

Алена МАСЦЕРАВА. Фота Александра Климовца.