Новости
Лагойскія школьнікі сталі чэмпіёнамі Беларусі ў “Сваёй гульні”
У апошнюю суботу мая ў Мінску прайшоў VЧэмпіянат Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях “Савяня”.
главное
2884 дня(-ей) назад
2
4

У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі сабраліся 54 самыя лепшыя каманды з 6 абласцей краіны і горада Мінска. У чэмпіянаце ўдзельнічалі вучні 5 – 7 класаў.

Лагойск на спаборніцтве прадстаўляла каманда “FireFox” у складзе Вітольда Машчанкова, Арцёма Талмачова, Юрыя Мелеха, Мікіты Леўчанкі, Паўла Лашкевіча і капітана Данілы Латоша. Трэнерам каманды з’яўляецца лідар інтэлектуальнага руху на Лагойшчыне Вадзім Кузміч.

Удзельнікаў чэмпіянату чакалі самыя розныя пытанні, якія датычыліся навукі, культуры, мастацтва і г.д. У выніку чэмпіёнамі гульні “Што? Дзе? Калі?” сталі “Стальныя чарапашкі” з Мінска (трэнер Віктар Друцько), якія апярэдзілі эрудытаў з Полацка і Лепеля. Лагойскія школьнікі ў гэтым выпрабаванні аказаліся на сёмай прыступцы рэйтынгу.

Затое ў “Сваёй гульні” нашы юныя інтэлектуалы вырваліся наперад, заваяваўшы пераможныя 2060 ачкоў і абышоўшы каманды Гомеля і Віцебска.

Крыху раней “FireFox” заняла 3-е месца ў гульні “Што? Дзе? Калі?” і 2-е ў гульні “5 па 5 для эрудытаў” на міжнародным турніры “Кіндэр-сюрпрыз” у Гомелі.

Гэта ж каманда з’яўляецца пераможцай Чэмпіянату Мінскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод дзяцей.

На святочнай лінейцы, якая праходзіла ў СШ № 1 г. Лагойска, удзельнікам каманды-чэмпіёнкі быў аказаны гонар узняць дзяржаўны сцяг.