Новости
Сёння 3 сакавіка. Што мы адзначаем у гэты дзень?
главное
1487 дня(-ей) назад
2
4

Ёсць некалькі прычын, каб назваць трэцяга сакавіка асаблівым днём.

Па-першае, сёння Сусветны дзень пісьменніка. З гэтай нагоды можна павіншаваць са святам усіх творцаў, у тым ліку ўдзельнікаў раённага літаратурнага аб’яднання «Рунь», якое створана пры Лагойскай цэнтральнай бібліятэцы.

Па-другое, сёння Дзень дзікай прыроды. У сувязі з гэтым варта памятаць, што і ў нашай краіне ёсць жывёлы, уключаныя ў спіс рэдкіх, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. А з некалькіх тысяч відаў раслін, што сустракаюцца ў нас, 300 занесены ў Чырвоную кнігу. Кожны чалавек павінен адчуваць адказнасць за захаванне і зберажэнне рэдкіх відаў.

І яшчэ адна падзея, важная для многіх насельнікаў зямнога шара: 3 сакавіка 1921 года быў адкрыты гармон інсулін. Выратавальны бялок для хворых на цукровы дыябет вынайшаў са сваімі калегамі канадскі вучоны Фрэдэрык Грант Бантынг, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію.   

А па царкоўным календары сёння адзначаюць імяніны людзі па імені Васіль, што можа стаць падказкай для бацькоў пры выбары імені для свайго дзіцяці.

Алена Масцерава, «РК».