Новости
У "Хатыні" адкрылася выстава “Мастак, які малюе час”
главное
1491 дня(-ей) назад
2
4

Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю. Вялікай Перамогі, распачаўся ў "Хатыні" выставай Святаслава Федарэнкі.

Святаслаў Федарэнка – член Саюза мастакоў Беларусі, лаўрэат прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта, узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў за заслугі ў выяўленчым мастацтве.

З адноклькавым поспехам Святаслаў Мікалаевіч працуе у жанрах тэматычнай кампазіцыі, партрэта і пейзажу ў класічнай манеры. Летась мастак напісаў карціну “Памятайце! Покліч Хатыні”.

– Тэма Хатынскай трагедыі больш уласціва літаратарам, мастакі звяртаюцца да яе не так часта, -- заўважыў падчас адкрыцця выставы дырэктар мемарыяльнага комплекса Артур Зельскі. – Таму вельмі хацелася, каб гэтая карціна апынулася тут. І мы ўдзячны Святаславу Мікалаевічу за магчымасць дакрануцца да яго творчасці.

– У наш складаны час, калі спрабуюць перайначыць гісторыю, неабходна зноў і зноў нагадваць аб тым, што адбывалася на самой справе, -- лічыць мастак. – Як дзеля справядлівасці, так і дзеля непаўтарэння падобных трагедый.

Валянціна КОРЗУН.