Новости
1 лютага ў большасці школ раёна адбудуцца сустрэчы з выпускнікамі
главное
1542 дня(-ей) назад
2
4

У гэты дзень установы адукацыі будуць чакаць тых, хто хоча пабачыць сваіх настаўнікаў і былых аднакласнікаў, прайсціся школьнымі калідорамі, пасядзець за партай і ўспомніць вучнёўскія гады.

Напрыклад, дні адчыненых дзвярэй для выпускнікоў пройдуць у Астрошыцкай, Каменскай, Коранскай школах.

Афіша Плешчаніцкай СШ № 1 утрымлівае інфармацыю пра юбілейныя выпускі і запрашае былых вучняў у 15.00 на экскурсію па школе і музеі, выставу-продаж вырабаў школьнай бізнэс-кампаніі «Скарбніца». А 16-й гадзіне тут адбудзецца канцэрт «Листая школьные страницы».

У Плешчаніцкай СШ № 2 святочная праграма пад назвай «Встреча с юностью, встреча с детством» пачнецца ў 18.00. У гэты ж час чакаюць выпускнікоў у школах Завішына, Акалова і Акцябра.

Сустрэчы з настаўнікамі і аднакласнікамі пройдуць у Лагойскай СШ № 1. Канцэртная праграма «Не зависит от погоды первая суббота февраля» пачнецца тут у 15.00, як і ўрачыстасці ў школах Задор’я, Лагазы.

У Калачах выпускнікоў запрашаюць на вечар сустрэчы школьных сяброў у 12.00. У Крайску свята адбудзецца ў 17.00, у Гайне – у 17.30.

У Косінскай СШ традыцыйныя святочныя мерапрыемствы пройдуць з 16.00 да 19.00.

Падрыхтавала Алена Масцерава.