Новости
У Лагойскай бібліятэцы прайшла юбілейная імпрэза Міколы Лешчуна
главное
1553 дня(-ей) назад
2
4

Літаратурная гасцёўня, прысвечаная 65-годдзю Міколы Лешчуна, прайшла 23 студзеня ў Лагойскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Паэта, перакладчыка, настаўніка павіншавалі калегі, вучні, супрацоўнікі бібліятэкі і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання «Рунь».

Аўтар выступіў з вершамі з яшчэ не надрукаваных зборнікаў. А вучні СШ № 1 г. Лагойска прачыталі паэтычныя творы Міколы Лешчуна з яго кніг «Палескія сны» і «Белая завея».

Алена Масцерава.