Новости
У абласной алімпіядзе прымаюць удзел 6 вучняў з Лагойскага раёна
главное
1563 дня(-ей) назад
2
4

У панядзелак пачаўся ІІІ абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. На базе розных устаноў адукацыі Міншчыны праходзяць выпрабаванні па дысцыплінах.

Так, Кацярына Ліс і Яна Недрашлянская з гімназіі г. Лагойска паказваюць сваё веданне англійскай мовы ў Уздзенскім сельскагаспадарчым ліцэі. Гімназістка Ганна Кішкурна выконвае заданні па рускай мове ў Салігорскім каледжы.

Адзінаццацікласнік СШ № 1 г. Лагойска Ігар Саўрыцкі рашае конкурсныя задачы па матэматыцы ў Нясвіжскай гімназіі.

А вучаніца Крайскай СШ Вольга Міхалевіч спаборнічае за прызавое месца па астраноміі ў Вілейскім дзяржаўным каледжы.

Лагайчанін Мікіта Леўчанка вучыцца ў Мінскім абласным ліцэі і змагаецца з самымі моцнымі хімікамі вобласці.

Пажадаем нашым маладым землякам поспехаў!

Алена Масцерава.