Новости
28.03 Не выбрано
У калядным нумары «Верасня» – творы лагайчанкі Наталлі Саўрыцкай
главное
1541 дня(-ей) назад
2
4

У канцы снежня, напярэдадні Калядаў, выйшаў 21-шы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень».

У раздзеле «Проза» надрукавана апавяданне Наталлі Саўрыцкай «Лыскаўскія ведзьмы». Яно, як і многія іншыя творы аўтаркі, напісана на аснове сюжэтаў беларускай міфалогіі. Дарэчы, з творчасцю лагайчанкі можна падрабязней пазнаёміцца на старонках раённай газеты «Родны край», дзе раней публікаваўся цыкл яе апавяданняў пра розных міфалагічных герояў.

Акрамя Наталлі Саўрыцкай, у свежым нумары часопіса прадстаўлена творчасць празаікаў Міколы Адама, Ганны Навасельцавай, Надзеі Філон, Вольгі Ліхадзіеўскай, Ульяны Зяткінай.

Раздзел «Паэзія» ўпрыгожваюць вершы Яўгеніі Кабяк, Насты Дадонавай, Бажэны Мацюк, Рагнеда Малахоўскага, Людмілы Сіманёнак, Паўла Змітрука і Уладзіміра Някляева.

Цікавыя матэрыялы можна прачытаць у раздзелах «Пераклады», «Крытыка». Часопіс аздабляюць ілюстрацыі Дар’і Бунеевай, Валерыі Праславай і Алеся Квяткоўскага.

Алена Масцерава.