Новости
На Цэнтральнай плошчы Лагойска прайшло каляднае свята
главное
1570 дня(-ей) назад
2
4

Сапраўднае каляднае свята для дзяцей і дарослых арганізавала ў Лагойску прыватнае прадпрыемства «КамфортБас», партнёр сервіса «АtlasBus». На цэнтральнай плошчы 7 студзеня дзеці разам з бацькамі вадзілі карагоды, танцавалі, спявалі песні, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах.

Самыя маленькія лагайчане атрымлівалі салодкія падарункі за вершы, расказаныя Дзеду Марозу і Снягурачцы. Кожны ўдзельнік мерапрыемства мог паласавацца цукеркамі і папіць духмяную гарбату, якой шчодра частавалі арганізатары.

Аднак галоўнымі аб’ектамі ўвагі сталі конь Тузік і поні Смайлік – гадаванцы конна-спартыўнага клуба СК «Трайпл-Агра», – на якіх з задавальненнем каталіся дзеці.

– Адзін з нашых маршрутаў – Мінск – Лагойск, – расказаў прадстаўнік прыватнага прадпрыемства Юрый Рыжанкоў. – Таму мы вырашылі падарыць радасць дзецям і правесці каляднае свята менавіта ў райцэнтры.

Алена Масцерава.