Новости
22.01 Новости
У «Калядным турніры» па інтэлектуальных гульнях узялі ўдзел 34 каманды
главное
19 дня(-ей) назад
2
4

У Лагойску 5 снежня ў другі раз прайшоў «Калядны турнір» па інтэлектуальных гульнях. На яго сабраліся 34 каманды з розных гарадоў Беларусі і нават з Караганды (Казахстан). Ад Лагойска ўдзельнічалі 3 дарослыя і 3 дзіцячыя зборныя.

Арганізаваў і правёў дабрачыннае мерапрыемства кіраўнік клуба «Ad astra», трэнер вучнёўскіх каманд Вадзім Кузміч з удзелам памочнікаў-аднадумцаў, пры падтрымцы Лагойскага РЦКА і РГА «БЛІК» . Сродкі, сабраныя падчас калядных гульняў, будуць выкарыстаны для ўдзелу школьнікаў у выязных турнірах. 

На працягу ўсяго выхаднога дня каманды спаборнічалі ў 4-х этапах: «Медыя-азбука», «Што? Дзе? Калі?», «Свая гульня», «Брэйн-рынг». Падчас іх, па падліках арганізатараў, трэба было адказаць прыкладна на 236 пытанняў! Але ў паўнюткай зале Лагойскага РЦКА не было маўклівай напружанасці паміж супернікамі – панавала толькі прыязная атмасфера, святочны настрой і сяброўская падтрымка.

У перапынках паміж гульнямі госці турніру з задавальненем фатаграфаваліся ў прыгожа аформленым фае, знаёміліся з вуліцамі райцэнтра і нават паспелі паўдзельнічаць у імправізаванай трэніроўцы, якую правёў прадстаўнік арганізацыйнай каманды Ігар Сячко.

Кубак «Каляднага турніру» па выніках усіх этапаў заваявала сталічная каманда  «Мірзалізадэ». 

Наступны раз пагуляць у «Што? Дзе? Калі?» у Лагойску можна будзе 17 студзеня на чарговым этапе дарослага Чэмпіянату Лагойска.

Алена Масцерава