Новости
Лагайчане прынялі ўдзел у абласной акцыі «Бацькі-пераможцы, прызёры і іх дзеці»
главное
1546 дня(-ей) назад
2
4

Яна праходзіла ў Цэнтры экатурызму «Станькава» Дзяржынскага раёна. Удзел у акцыі прынялі 400 чалавек, сярод якіх і нашы землякі.

Лагойскі раён прадстаўлялі работнікі розных сфер дзейнасці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у сваёй працы, а таксама іх дзеці – актыўныя і таленавітыя.

Напрыклад, перадавік раённых спаборніцтваў «Дажынкі-2019» з СК «Астрошыцы» Сяргей Панюшкін і яго сын Антон, які паказвае добрыя вынікі ў таэквандо. Педагог Кацярына Касьянава з сынам Яраславам, удзельнікам школьных алімпіяд, і яе калега Алена Бабкевіч з сынам Паўлам, які перамог у раённым этапе конкурсу «Я – даследчык». Пераможца раённага конкурсу «Настаўнік года – 2019» Святлана Іванюшына і яе дачка, юная даследчыца і мастачка Анастасія. Дырэктар Лагойскай КСДЮШАР Наталля Кудзёлка і Крысціна -- пераможца рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў па выяўленчым мастацтве.

У лагойскую дэлегацыю ўваходзіла таксама дырэктар Лагойскага РЦКА Святлана Саўрыцкая, узнагароджаная Падзякай Міністэрства культуры, і яе сын Ігар – прэтэндэнт на залаты медаль з СШ № 1 г. Лагойска, член інтэлектуальнага клуба, пераможца раённых алімпіяд па матэматыцы і інфарматыцы.

Сярод удзельнікаў з нашага раёна былі і Дзед Мароз са Снягуркай – настаўнікі Таццяна Шульга і Яўген Мялешка, якія удзельнічалі ў конкурсе навагодніх герояў.

Алена Масцерава.