Новости
.
главное
1579 дня(-ей) назад
2
4

Шаноўныя сябры! Падпісчыкі, чытачы, аўтары!

Рэдакцыя газеты шчыра віншуе вас з Новым годам. У гэты казачны час хочацца пажадаць вам усяго светлага і чароўнага. Памятайце: у навагоднюю ноч спаўняецца самае неверагоднае! Нам хочацца, каб у 2020 годзе вы пачулі самыя доўгачаканыя словы. Хай гэта будзе: "я цябе кахаю" або "ў вас будзе дзіця", "вы выйгралі суперпрыз" або "прапаноўваем вам новую цікавую пасаду". Шчасце і мары ў кожнага розныя...

Што хочам у новым годзе мы, супрацоўнікі рэдакцыі? Па-першае, каб наша газета не траціла сяброў, каб іх станавілася больш. А яшчэ - новых цікавых тэм і сустрэч, зваротнай сувязі з вамі, нашы чытачы.

І, безумоўна, міру, дабра, дабрабыту ўсім нам.