Новости
Каманда з Лагойска выйграла «Кубак Баранак»
главное
1590 дня(-ей) назад
2
4

На мінулых выхадных у Баранавічах прайшоў міжнародны турнір «Кубак Баранак», у якім прынялі ўдзел 34 каманды з Беларусі, Украіны і Латвіі. Раней гэта інтэлектуальнае спаборніцтва двойчы станавілася лепшым школьным турнірам Беларусі і ўваходзіла ў шорт-ліст прэміі Міжнароднай асацыяцыі клубаў «Што? Дзе? Калі?».

«Кубак Баранак» цягнуўся 3 дні, на працягу якіх удзельнікі праходзілі праз розныя інтэлектуальныя выпрабаванні. Лагойская каманда «Вялікі прайгравальнік» ўдала выступіла ў гульнях «101» і «B-Quiz», заняўшы 2-е месца, «Эрудыт-квартэце», у якім узяла бронзу.

Напружаная барацьба развярнулася падчас гульні «Што? Дзе? Калі», на працягу першых 3-х тураў якой здавалася, што пераможцам стане зборная з Чэрвеня «Зорачка», якая паспяхова выступала і на іншых этапах. Але падчас 4-га і 5-га тураў “Вялікі прайгравальнік” вырваўся наперад і ў выніку стаў не толькі перможцам гульні, але і ўладальнікам «Кубка Баранак».

Валявыя якасці і выдатную інтэлектуальную падрыхтоўку паказалі Даніла Латош, Арцём Талмачоў, Павел Лашкевіч, Аляксей Слонскі, Вітольд Машчанкоў і Лізавета Рудых.

– Паездка дзяцей была цалкам аплачана за кошт грошай, сабраных раней па краўдфандынгавай праграме, – адзначыў трэнер каманды Вадзім Кузміч. – У наступныя выхадныя мы едзем у Маскву на прэстыжны турнір «Интеллектуальный вороненок-2019». На выезд таксам патрэбны сродкі, а сабраных амаль не засталося. Таму калі вы хочаце дапамагчы камандзе – школьнікі будуць вельмі рады.  

Дарэчы, нядаўна разам з Вадзімам Кузмічом падрыхтоўкай каманды заняўся і другі трэнер Аляксей Аніскавіч, выпускнік школьнага клуба «Ad astra».

Алена Масцерава.