Новости
"Тышкевіцкія чытанні" былі прысвечаны 100-годдзю БССР
главное
1604 дня(-ей) назад
2
4

Удзельнікі штогадовай раённай дзіцячай канферэнцыі расказалі пра жыхароў раёна, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё БССР.

Дзесяцікласніцы Калачаўскай школы Ангеліна Барткевіч і Паліна Пякарская зацікавілся асобай першага пасла Беларусі ў Ізраілі Міхаіла Фарфеля, які настаўнічаў на Лагойшчыне.

Вучаніца 11 класа Лагазінскай СШ Аксана Калоша падрыхтавала даклад пра Надзею Куніцкую – ураджэнку в. Селішча, Героя Сацыялістычнай Працы, якая атрымала ў падарунак мільённы трактар МТЗ ад Пятра Машэрава.

Гісторыю сельгасарганізацый в. Астрошыцы вывучала дзесяцікласніца мясцовай школы Таццяна Жураўлёва.

Дыплом ІІ ступені атрымала вучаніца 8 класа Плешчаніцкай СШ № 1 Елізавета Дзямешка, якая расказала пра гісторыю прадпрыемства па перапрацоўцы торфу «Чысцік» і птушкафабрыкі «Перамога».

Семікласніца Косінскай СШ Марыя Ізбавіцель разам з мамай, настаўніцай Ірынай Ізбавіцель, сабрала звесткі аб працаўніках саўгаса «Косінскі», узнагароджаных ордэнамі за працоўную доблесць у 1966 – 1988 гадах. Праца школьніцы была высока ацэнена журы і адзначана Дыпломам І ступені.

Завяршальным акордам канферэнцыі стаў традыцыйны пірог, спечаны кандытарамі Лагойскага райспажыўтаварыства.

Алена МАСЦЕРАВА. Фота аўтара.