Новости
26 кастрычніка ў Мар’інай Горцы пройдзе абласны фестываль “Напеў зямлі маёй”
главное
1645 дня(-ей) назад
2
4

26 кастрычніка Мар’іна Горка будзе вітаць удзельнікаў і гасцей ХVІ абласнога фестываля народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Асноўная ідэя яго – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы.

У праграме фестывалю:

11.20 – дэманстрацыя традыцыйных вясельных касцюмаў да 60-х гадоў ХХ стагоддзя рэгіёнаў Мінскай вобласці, прэзентацыя выставы фотаздымкаў і атрыбутыкі «Пасагі»;

12.00 - 15.00 – урачыстае адкрыццё. Конкурсная праграма «Мая зямля – маё натхненне»;

15.00 – 16.00 – канцэртнае выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Мінскай вобласц;і

16 00 – 17.00 – канцэрт арт-гурта «Беларусы»;

17.00 – урачыстасць з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры. Узнагароджванне калектываў-удзельнікаў. Гала-канцэрт пераможцаў. Урачыстае закрыццё фестывалю.

У конкурснай праграме возьмуць удзел аматарскія калектывы з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Кожнаму з іх прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свой талент і прафесіяналізм, атрымаць высокую адзнаку журы, якое ўзначальвае мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Дрынеўскі.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы – мікрааўтобус, камплекты гукавога абсталявання, партатыўныя камп’ютары, вакальныя радыё- і аўтаномныя акустычныя сістэмы.