Новости
Лагайчане абышлі 56 каманд па «Што? Дзе? Калі?» на міжнародным турніры
главное
1649 дня(-ей) назад
2
4

У Гомелі 19-20 кастрычніка прайшоў міжнародны інтэлектуальны турнір «Большая перемена», у якім прынялі ўдзел 56 каманад з Беларусі, Расіі, Украіны.

Лагойск на ім прадстаўлялі ажно тры зборныя, адна з якіх, «Вялікі прайгравальнік», выйграла турнір па «Што? Дзе? Калі?». Залатыя медалі атрымалі Даніла Латош (капітан, які таксама заняў трэцяе месца ў індывідуальнай «Сваёй гульні»), Аляксей Слонскі, Павел Лашкевіч, Вітольд Машчанкоў, Дар’я Ерахавец і легіянер з Лепеля Анастасія Шчэрбач.

Гэта ж каманда, толькі ў сваім звычайным складзе, выйграла раней першы тур моладзевага Кубка свету па «Што? Дзе? Калі?» сярод 849 каманд. А ў першыя выходныя кастрычніка “Вялікі прайгравальнік” заняў 5 месца ў агульным заліку школьнага турніра «Несцерка», выйграўшы пры гэтым адну з медыягульняў. У гэтым жа турніры, што сабраў у Мінску 78 каманд, добрую гульню паказалі лагойскія каманды «Швах» і «Компромат не нужен».

Далучыцца да інтэлектуальнага руху можа кожны. Ужо ў гэту пятніцу, 25 кастрычніка, адбудзецца другі тур чэмпіянату Лагойска па «Што? Дзе? Калі?», на які запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Алена Масцерава