Новости
Тыдзень маці: абласное свята
главное
1627 дня(-ей) назад
2
4

У Маладзечна прайшло фінальнае свята Тыдня маці “Любві вялікае святло – святло мацярынства”, у якім прынялі ўдзел і прадстаўніцы Лагойшчыны. Сярод узнагароджаных, напрыклад, былі намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Ерахавец і дырэктар агойскай спартыўнай школы Наталля Кудзёлка.

Усяго на мерапрыемства сабралася больш за 500 жанчын з усёй вобласці.

Пачалося свята з шэсця працаўніц і парада дзіцячых калясак. А ў фае Палаца мастацтваў працавалі розныя пляцоўкі: выставачныя, конкурсныя, інтэрактыўныя. Так, да прыкладу,  прыцягвала сваёй прыгажосцю пляцоўка “Букет для мамы”, выклікала павагу  “Матулін гонар”, на якой былі прадстаўлены дасягненні дзяцей – кубкі, медалі, іншыя высокія ўзнагароды.

Поспехам карысталіся інтэрактыўныя пляцоўкі “Матулін вальс” і “Адкрыты мікрафон”.

Тут таксама адбылася прэзентацыя вынікаў абласнога конкурсу “Лепшае прадпрыемства для працуючых мам”.

І яшчэ адна конкурсная праграма прайшла да пачатку канцэрта. На свята кожны раён прадставіў кандытарскі выраб. Гэта мог быць каравай ці торт, ці набор пірожных.

Торт “Матуліна пяшчота”, які спяклі працаўніцы Лагойскага райпо, увайшоў у пяцёрку лепшых. Пасля таго, як абвясцілі вынікі, дэлегацыям было прапанавана перадаць конкурсные работы ў дзіцячыя дамы, прытулкі, інтэрнаты.

“Матуліна пяшчота” ўвечары была дастаўлена ў дзіцячы дом сямейнага тыпу Ліцвяковых з Лагойска. І дзеткі і іх мама былі надзвычай рады нечаканаму падарунку.

Ірына СТАНКЕВІЧ.