Новости
На Лагойшчыне нарадзілася больш дзяцей, чым у мінулым годзе
главное
1661 дня(-ей) назад
2
4

Гэта зазначыў намеснік галоўнага ўрача Лагойскай ЦРБ Васіль Казлоўскі на чарговым паседжанні раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы, узначальвае які намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Ерахавец. Яго ўдзельнікі абмеркавалі дэмаграфічныя паказчыкі за студзень – жнівень 2019 года.

Вось што расказаў Васіль Казлоўскі:

– За 8 месяцаў на Лагойшчыне нарадзілася 262 дзіцяці – на 26 чалавек больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Памерла 384 жыхары раёна (летась 391). З іх 46,4 % мужчын і 53,6 % жанчын, 36,7 % гарадскога і 63,3 % сельскага насельніцтва, 69 чалавек -- працаздольнага ўзросту. Сярэдні ўзрост памерлых склаў 72,2 года (67,2 – у мужчын, 79,2 – у жанчын).

Трое землякоў закончылі жыццё самагубствам.

Сярод прычын смяротнасці пераважаюць хваробы сістэмы кровазвароту – 56,7 %, злаякасныя новаўтварэнні – 13,2 %, хваробы органаў стрававання – 3,9 % і дыхання – 1,3 %.

Медыкі прыкладаюць намаганні па раннім выяўленні анказахворванняў. У Лагойскай ЦРБ праводзіцца скрынінг рака прастаты і каларэктальнага. За 8 месяцаў першы прайшлі 321 чалавек. Павышэнне ўзроўню ПСА выявілі ў 25-ці мужчын, а 7-мі пастаўлены дыягназ рак прастаты.

Са 105 мужчын і жанчын, якія прайшлі тэст калу на схаваную кроў метадам FIT, 13 атрымалі станоўчыя вынікі. Аднак пры правядзенні каланаскапіі рака не выявілі.

Падчас сур’ёзнай размовы, удзел у якой прынялі прадстаўнікі ўсіх тых службаў, якія могуць аказаць уплыў на дэмаграфічную бяспеку, асаблівая ўвагу была звернута на эфектыўнасць дыспансерызацыі, якасць яе правядзення, неабходнасць павелічэння ахопу працаздольнага насельніцтва медаглядамі.

Актуальнай для абмеркавання была і тэма вакцынацыі супраць грыпу. Прышчэпкі дапамагаюць пазбегнуць захворвання або лягчэй перанесці яго. А пры масавай вакцынацыі фарміруецца калектыўны імунітэт.

Алена МАСЦЕРАВА.