Новости
Віншавалі пажылых людзей канцэртам
главное
17 дня(-ей) назад
2
4

1 кастрычніка на сцэне Лагойскага РЦКА са сваёй аб’емнай сольнай праграмай выступіў народны ансамбаль “Лагойская жывіца”. Сёлетнія лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу “Пеўчае поле” выканалі 18 беларускіх народных песен у аўтарскай апрацоўцы мастацкага кіраўніка калектыва Уладзіміра Мірончыка.

Святочны канцэрт быў падзелены на тры часткі. У перапынках паміж імі гледачам дэманстравалі цікавы мультфільм “Беларускія прымаўкі”.

Заключнай песней мерапрыемства стала бадзёрая “А я ўсё дзіўлюся”.

Дарэчы ў фае РЦКА быў арганізаваны буфет, у якім кожны мог было адведаць, напрыклад, дзіцячага шампанскага. Таксама працавала фотазона, якая мела выгляд інтэр’еру вугалка кватэры эпохі СССР.

\

Аляксандр Клімавец.