Новости
З абласнога свята “Слуцкія паясы” лагойскія майстры вярнуліся з дыпломамі
главное
1683 дня(-ей) назад
2
4

На абласным свяце народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы” Лагойшчыну прадстаўлялі ганчар Мікалай Стрэльчанка, лялечніца Ніна Савельева і майстар па лозапляценні Аляксей Гурэцкі, які вырабіў масленічную ляльку з лазовай кары. І калі мужчыны выступілі з выставай-продажам, то Ніна Патапаўна да таго ж дала майстар-клас па вырабу традыцыйнай лялькі-абярэгу.

У рамках Года вясельнай абраднасці, аб’яўленага Міністэрствам культуры, раённы Дом рамёстваў прадставіў абраднасць Лагойшчыны 50-х гадоў. Выступленне нашых мадэляў Святланы Жолуд і Валерыя Грыбоўскага ў аўтэнтычных строях дапоўніла вясельная кампазіцыя з кнігі “Песні Лагойшчыны” ў выкананні народнага ансамбля “Шчодрыца”.

Ірына СТАНКЕВІЧ.