Новости
“Ляпіс-98” сабраў у Лагойску поўную залу
главное
1689 дня(-ей) назад
2
4

Калі вясной з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Лагойскім РЦКД выступіць Сргей Міхалок з праектам “Ляпіс-98”, многія не верылі ў гэта: “Ды ладна? Міхалок у Лагойску? Як ён збярэ поўную залу? З такімі цэнамі на білеты?”.

Але вось наступіў вечар 2 верасня. У фае прадаваліся дыскі, майкі з лагатыпам гурта. А білеты за 55-60 рублёў раскуплены. Зала Лагойскага цэнтра культуры і вольнага часу -- паўнюткая. На сцэне -- музычныя інструменты, на экране -- назва гурта.

Загучалі першыя акорды, і…гледачы ўзняліся са сваіх месцаў і пачалі танцаваць! А як было ўседзець, калі выконваліся легендарныя хіты гурта “Ляпіс Трубецкой”? Як не спяваць разам з артыстамі “Яблони”, “Метелицу”, “Капитал”, “В платье белом”, “Ау-ау” і іншыя?   

Асаблівымі авацыямі публіка сустрэла песню “Воины света”.

Падчас канцэрта Сяргей Міхалок чытаў свае знакамітыя кароткія вершы ў сатырычнай афарбоўцы, шмат жартаваў. Яго іранічныя рэплікі, як і песні, выклікалі шквал авацый. Не забыўся артыст павіншаваць публіку з Днём ведаў.

Лагайчане былі вельмі рады ўбачыць Сяргея Міхалка ў сваім родным горадзе. Дарэчы, на канцэрце “Ляпіс-98” прысутнічалі не толькі мясцовыя жыхары, але і аматары яго творчасці са сталіцы.

Алена МАСЦЕРАВА.