Новости
Прайшло свята вёскі Чорны Лес
главное
1697 дня(-ей) назад
2
4

Напрыканцы лета адзначыла сваё свята вёска Чорны Лес Лагойскага сельсавета.

Павіншавала прысутных намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Ерахавец.

Падарункі ад сельвыканкама атрымалі старэйшыя жыхары. Тых, хто перасягнуў 80-гадовую адзнаку, у Чорным Лесе пяцёра: Галіна Аніскавіч і Эдуард Балцэвіч адзначылі ў гэтым годзе 87-годдзе, Яніна Кранцэвіч, Вікторыя Альфяровіч і Вера Паўлоўская – 84-годдзе. Самай старэйшай жыхарцы Алене Акуловіч сёлета споўнілася ажно 96!

Ад імя СК “Лагойскі” адзначылі тых, хто шмат гадоў аддаў гаспадарцыі. І такіх тут налічылася больш за 20 чалавек!

Зразумела, не абышлося без віншаванняў юбіляраў і тых, хто адзначае значную гадавіну сямейнага жыцця.

Асобнай старонкай прагучалі імёны шматдзетных матуль. Іх у Чорным Лесе чацвёра: Вольга Каленік, Наталля Саўчук, Вольга Саўчук і Ірына Бялевіч.  Дарэчы, Ірына Аляксандраўна выхоўвае самую маленькую жыхарку вёскі – дачушку Сонечку.

А артысты Гасцілавіцкага СЦКА не шкадавалі для ўсіх добрых песень.

Ірына СТАНКЕВІЧ.