Новости
Школьнікі, знаёмцеся з гурткамі!
главное
17 дня(-ей) назад
2
4

Вам падабаюцца прыгожыя рэчы, зробленыя сваімі рукамі? Вы хацелі б навучыцца шыць цацкі, вышываць, плесці з бісеру, ляпіць з гліны і салёнага цеста, майстраваць цудоўныя вырабы з паперы? А можа, хочаце пазнаёміцца з такімі незвычайнымі тэхнікамі, як дэкупаж, бацік, фетравы дызайн? Тады прыходзьце ў Лагойскі цэнтр дзіцячай творчасці.

З 2 па 9 верасня тут, як і ва ўсёй Мінскай вобласці, праходзіць Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі, падчас якога адбудзецца прэзентацыя аб’яднанняў па інтарэсах. Педагогі пазнаёмяць вучняў і іх бацькоў з мноствам цікавых заняткаў, на якія можна развіваць свае творчыя здольнасці.

Цэнтр дзіцячай творчасці ў Лагойску працуе з 9.00 да 18.00 без выхадных.

На мноства цікавых заняткаў запрашае і Цэнтр дзіцячай творчасці ў Плешчаніцах. На гэтым тыдні яго педагогі раскажуць пра цікавыя гурткі ў школах гарадскога пасёлка і бліжэйшых вёсак, а таксама правядуць майстар-класы.

Алена Масцерава.

Фота Аляксандра КЛІМАЎЦА.