Новости
У апошні дзень лета назвалі лепшага чытача дзіцячай бібліятэкі
главное
1698 дня(-ей) назад
2
4

У лагойскім дэндрапарку ў апошні дзень жніўня прайшло свята “В гостях у книжного лета”. Тут працавала некалькі тэматычных пляцовак: выставы дзіцячай перыядычнай літаратуры і вырабаў “Сувенірнай лаўкі”, інтэрактыўныя пляцоўкі па бісерапляценні і маляванні, фотастудыя з Карлсанам і латок з салодкім папкорнам.

Але галоўнае дзеянне адбывалася на сцэне, дзе супрацоўнікі Лагойскай дзіцячай бібліятэкі Вольга Калеснік і Кацярына Сіняк праводзілі конкурсы і віктарыны на веданне казак, літаратурных герояў, назваў апавяданняў і паэм. Некаторыя пытанні здаваліся складанымі не толькі дзецям, але і бацькам, якія прыйшлі разам з імі на свята. І ўсё роўна агульнымі намаганнямі прысутныя ўспаміналі патрэбныя кнігі – і прыгожая дзяўчынка Лета, ролю якой выконвала адна з самых актыўных чытачак Ліза Гавель, уручала за правільныя адказы цукеркі.

Святочны настрой дапамагалі ствараць Соня Лашкевіч, Насця і Ксенія Брыч,  якія выконвалі цудоўныя песні.

А затым у марское падарожжа па песнях і мультфільмах запрасіў юных чытачоў вясёлы Пірат. Дзеткі разам з ім танцавалі, самі праводзілі майстар-класы, спявалі жартоўную мелодыю, адказвалі на пытанні на беларускай і англійскай мовах, угадвалі па голасе анімацыйных герояў. Адным словам, час праляцеў незаўважна з таленавітым акцёрам Віталем Халадком.      

Кульмінацыйным момантам стала абвяшчэнне пераможцаў чытацкага конкурсу. У намінацыі “Сябар кнігі і бібліятэкі” перамагла Паліна Калеснік, “Мамай – прыкладам у чытанні” была названая Алена Мякішава, а самым лепшым чытачом лета-2019 стала Ева Драздовіч.

Алена Масцерава.