Новости
Гран-пры абласнога фестывалю "Гліняны звон" - у лагойскага ганчара!
главное
1706 дня(-ей) назад
2
4

З вышэйшай узнагародай - гран-пры - вярнуўся са свята-конкурсу "Гліняны звон" майстар-метадыст Лагойскага Дома рамёстваў Мікалай Стрэльчанка.

Дыплом лепшага настаўніка ўручаны кіраўніку народнага дзіцячага калектыву па вырабу глінянай цацкі "Натхненне" Таццяне Раманчук.

Абласное свята-конкурс праходзіла ў мястэчку Івянец Валожынскага раёна. Удзел у ім прынялі больш за 60 майстроў з розных гарадоў Міншчыны. Як зазначылі ўдзельнікі мерапрыемства, усе прадстаўленыя творчыя калектыва мелі высокі мастацкі ўзровень, і таму тым больш прыемна было ўзяць найвышэйшую ўзнагароду.

Ірына СТАНКЕВІЧ.