Новости
Свята вёскі Вязаўшчына прайшло ў суботу
главное
32 дня(-ей) назад
2
4

У невялікай вёсцы Вязаўшчына, што ў некалькіх кіламетрах ад Плешчаніц, у мінулыя выхадныя прайшло свята. 

На мерапрыемства, якое арганізавалі Плешчаніцкі ГДК і мясцовы сельвыканкам, прыйшлі не толькі самі жыхары і госці з райцэнтра, але і дачнікі, якіх, дарэчы тут амаль 40 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва, прадстаўнікі іншых вёсак і нават іншых сельсаветаў.

Традыцыйна падчас святкавання былі адзначаны самая старэйшая жыхарка Вязаўшчыны Сафія Скіпар, ветэраны працы Алена Варэнік, Валянціна Шаўчэнка, Уладзімір Фалькавіч і іншыя.

Лепшай сядзібай аднагалосна прызнаны падворак Валянціны Вусік і Аляксандра Валынцава.

Віншаванні прымалі і юбіляры, майстры народнай творчасці (дарэчы, з іх дапамогай былі аформлены шыкоўныя выставы), актывісты.

Добрыя песні і пранікнёныя словы гучалі ў той дзень у Вязаўшчыне яшчэ доўга.

Больш падрабязна пра свята чытайце ў раённай газете "Родны край".

Ірына Станкевіч. Фота аўтара.