Новости
Тадэуш Кандрусевіч асвяціў касцёл у Плешчаніцах
главное
1732 дня(-ей) назад
2
4

У Плешчаніцах адбылася важная падзея – асвячэння касцёла ў гонар святой Ганны.

Падзяліць радасць урачыстасці з мясцовымі парафіянамі прыехалі вернікі з навакольных вёсак і райцэнтра. Усе яны з хваляваннем чакалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінскага і Магілёўскага. Ён з’явіўся ў суправаджэнні святароў, якія пажадалі прыняць удзел у святочнай імшы. Кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі з удзячнасцю выслухаў словы прывітання, прыняў духмяны каравай.

Сімвалічным ключом арцыбіскуп адкрыў храм і запрасіў усіх пераступіць яго парог.

Ксёндз Тамаш Маліноўскі нагадаў аб тым, як у пасёлку спачатку ўзвялі капліцу для богаслужэнняў. А з 2011 года, калі будынак былой канюшні быў перададзенаы каталіцкай парафіі, пачалася вялікая работа па рэканструкцыі. Уласна, засталіся толькі сцены, ўсё астатняе створана намаганнямі людзей на чале з ксяндзом Войцехам Вальчынай. Пробашч падзякаў усім, хто прымаў удзел у будаўніцтве храма і выказаў спадзяванне, што ў новым касцёле яшчэ мацней будзе гучаць малітва.

Валянціна КОРЗУН. Фота аўтара.