Новости
«JA$$-МЯ$$” запісаў гімн лагойскай футбольнай каманды
Увага! Увага! Увага! На нашым інтэрнэт-партале сёння, 26 ліпеня, сапраўдная прэм’ера.
главное
343 дня(-ей) назад
2
4

Лагойскі гурт «JA$$-МЯ$$" запісаў свой новы хіт. І на гэты раз ім стаў беларускамоўны гімн для футбольнай каманды “Лагойск – чэмпіён”.

Аўтарам слоў і музыкі з’яўляецца лідар калектыву Андрэй Якубчык. Песня атрымалася вельмі моцнай і аптымістычный, яна сапраўды зараджае футбольнай энергіяй. Па сваім стылі гэта спартыўны марш, які добра аздоблены выразнай рытм-секцыяй Іллі Канапелькі, меладычнымі гітарнымі рыфамі Аляксандра Сасноўскага, прамым басам Івана Бароўскага і яскравым сола на трубе ў выкананні фронтмэна. Таксама ўдзел у запісе ў якасці бэк-вакалістаў прымалі дзеці з Лагойскай школы мастацтваў: Яраслаў Букаціч, Анастасія Касьянава, Станіслаў Іваноў, Дзіяна і Улляна Шостак.

Паслухаць гімн можна ў нашай группе “Укантакце” https://vk.com/club_rodni_krai.

Аляксандр Клімавец.